Наш канал в социальных сетях: https://vk.com/wsewsem
БАГАЦЦЕ НАШАЙ КРАІНЫ
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Беларусь апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.
Нашы гарады і вёскі, фабрыкі і заводы, школы і бальніцы былі разбураны і спалены. Шмат нашых суайчыннікаў загінула на фронце і ў партызанах. Многім людзям не было дзе жыць, не было чаго есці. Не хапала коней і трактароў. Жанчынам і дзецям прыходзілася самім запрагацца ў плугі, каб араць зямлю. Але мужны беларускі народ
не скарыўся бядзе. Людзі пабудавалі новыя жылыя дамы, вырасцілі багатыя ўраджаі,
наладзілі выраб прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах. Галоўным у развіцці гаспадаркі цяпер быў выпуск разнастайных машын.
Візітнай карткай Беларусі сталі магутныя самазвалы Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіне. БелАЗы працуюць у кар’ерах па здабычы карысных выкапняў далёка за межамі рэспублікі. А самы вялікі з іх — грузападымальнасцю 450 тон — занесены ў кнігу сусветных рэкордаў.
Магутныя грузавікі Мінскага аўтамабільнага завода — самыя сапраўдныя працаўнікі. МАЗы штодзень перавозяць тысячы тон грузаў. А зрабіў гэтыя машыны такімі спрытнымі і зручнымі Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі. Ён прайшоў свой працоўны шлях ад слесара-зборшчыка да генеральнага канструктара па аўтамабільнай тэхніцы. Стварыў сучаснае пакаленне магістральных аўтапаяздоў. Міхаіл Сцяпанавіч стаў Героем Беларусі. За межамі нашай краіны ён атрымаў пачэснае імя «Майкл Грузавік». На міжнародных ралі сёння здабываюць славу гоначныя грузавікі МАЗ. Быццам магутныя зубры, яны няўхільна рухаюцца наперад да перамогі.
Вам, канешне, вядомы трактар «Беларус». Але першы беларускі трактар быў зусім не такі, як той, што выпускаецца зараз. Трактар-помнік устаноўлены каля Мінскага трактарнага завода. Сучасныя трактары ўніверсальныя, бо здольны выконваць
розныя віды работ. Могуць араць зямлю, сеяць, баранаваць, перавозіць
грузы, нават падмятаць вуліцы. Нашыя трактары славутыя ва ўсім свеце. Іх назва «Беларус» паведамляе ў розных краінах пра нашу Радзіму і яе працаўнікоў.
Сучасны чалавек не можа існаваць без транспарту. Жыхары гарадоў і вёсак карыстаюцца чыгункай і ўласнымі аўтамабілямі. Сярод іх можна сустрэць і тыя, што выпускаюцца ў Беларусі. Гараджаніну патрэбны аўтобусы і тралейбусы
— іх вырабляюць працаўнікі Мінскага аўтамабільнага завода. Многія з вас ездзяць на веласіпедах, а дарослыя — на матацыклах Мінскага мотавелазавода. Мінчанам дапамагае скараціць час і адлегласць метро. З нацыянальнага аэрапорта ў розныя куткі свету адлятаюць самалёты. Іх лёгка пазнаць у міжнародных аэрапортах. На іх бартах — блакітны малюнак васілька. Быццам са слуцкіх паясоў, якімі мы сёння ганарымся.
Зямля — карміцелька жыхароў нашай краіны. Сельская гаспадарка забяспечвае насельніцтва разнастайнымі прадуктамі харчавання. З чаго пякуць смачны, духмяны хлеб? Вядома, з жытняй мукі. А вось з пшаніцы робіцца мука для булак, печыва, макароны. Другім хлебам завуць беларусы бульбу. З яе гатуюць, напры-
клад, дранікі і чыпсы.
Добрыя ўраджаі — вынік цяжкай і карпатлівай працы на зямлі. Восенню на свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі» мы дзякуем людзям, якія вырасцілі для нас такія
ўраджаі. Бо галоўная каштоўнасць нашай краіны — гэта людзі-працаўнікі. А дапамагае ў працы земляробам сучасная сельскагаспадарчая тэхніка. Напрыклад,
збожжаўборачныя камбайны пад назвай «Палессе», што вырабляюцца ў Гомелі.
А што яшчэ вырошчваецца на нашых палях, акрамя бульбы? На поўначы нашай краіны расце «паўночны шоўк». Не здзіўляйцеся. Менавіта так называюць
адно з галоўных багаццяў нашай краіны — лён. З яго валокнаў вырабляюць
тканіны, абрусы, ручнікі, пасцельную бялізну,кашулі. Вельмі прыгожа глядзяцца
беларускія арнаменты на кашулях. Яны сведчаць, што мы не забываем родную гісторыю.
Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4 класа/ Паноў С. В., Тарасаў С. В.- Мн, 2018.- 166 с.
#Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет
Смотрите видео Багацце нашай краіны (Бел) онлайн без регистрации, длительностью часов минут секунд в хорошем качестве. Это видео добавил пользователь WseWsem 16 Сентябрь 2021, не забудьте поделиться им ссылкой с друзьями и знакомыми, на нашем сайте его посмотрели 2,099 раз и оно понравилось 31 людям.