Усяслаў Чарадзей (Бел)

Опубликовано: 09 Август 2021
на канале: WseWsem
4,784
37

Наш канал в социальных сетях: https://vk.com/wsewsem
У краі блакітных азёр, у горадзе Полацку, у 11 стагоддзі правіў князь Усяслаў. Чуткі пра яго хадзілі па ўсім белым свеце. Гаварылі людзі пра Усяслава рознае. Быццам то ваўком абернецца, то турам, то сокалам. Нібыта абягаў ён ды аблятаў межы свайго княства, за што і празвалі Усяслава Чарадзеем. Каб абараніцца ад ворагаў, полацкі князь збіраў сваю дружыну. Прыходзілі воіны, каб яе папоўніць. I ўсе маладыя, ды і самому Усяславу было тады пятнаццаць гадоў.
Мацаваў Усяслаў свой горад, а з ім і ўсю Полацкую зямлю. Полацк пры князю Усяславу стаў не проста вялікім, а найбуйнейшым горадам на ўсходнеславянскіх землях. Усяслаў пабудаваў у Полацку новы вялікі замак, абнёс яго высокай драўлянай сцяною і глыбокімі рава`мі. Не пераскочыць, не пералезці. У самім жа замку паўстала дзіва — сабор Святой Сафіі, як у Кіеве і Ноўгарадзе.
Калі княству пагражала небяспека, Усяслаў вымаў свой меч і смела кідаўся ў бой. Так было ў сакавіку 1067 года, калі адбылася бітва на рацэ Нямізе. Аб гэтым у летапісе паведамлялася: «І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй».
Пражыў Усяслаў Чарадзей больш за 70 гадоў. Пры яго жыцці Полацкае княства дасягнула найбольшага росквіту і праславілася сярод іншых дзяржаў. Памяць аб славутым продку ўшанавана помнікам у яго родным горадзе.

Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4 класа/ Паноў С. В., Тарасаў С. В.- Мн, 2018.- 166 с. #Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет


Смотрите видео Усяслаў Чарадзей (Бел) онлайн без регистрации, длительностью часов минут секунд в хорошем качестве. Это видео добавил пользователь WseWsem 09 Август 2021, не забудьте поделиться им ссылкой с друзьями и знакомыми, на нашем сайте его посмотрели 4,784 раз и оно понравилось 37 людям.