Акцыя ўшанаваньня Зямы Піваварава

Опубликовано: 10 Июнь 2024
на канале: #MenskRazam
55
like

У «Амбасады вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанаваньня знакамітых жыхароў Беларусі з нагоды іх дзён народзінаў і чытаньне іх твораў:

Зяма Півавараў (5.06.1910 — 29.10.1937), выбітны беларускі паэт яўрэйскага паходжаньня, пасьпеў за сваё кароткае жыцьцё выдаць толькі адзін зборнік вершаў «Лірыка двух нараджэньняў» (1934):

...Піць радасьць хачу,
Як пьюць прыгаршчамі
берозавік малыя дзеці,
З прагнасьцю жыцьцёвага гарэньня
Слаўлю мае другое
Дагэтуль яшчэ не знанае у сьвецу нарадженьне...

Як не спадзяваліся камуністы выкрысліць назаўсёды імя і творы выбітнага паэта, нічога ў іх не атрымалася: Беларускі рэпэр Vinsent прачытаў верш «Мэтрапалітэн» Зямы Піваварава і напісаў да яго працяг у рэпе.
Зяма Півавараў быў расстраляны ў Курапатах 29.10.1937 ва ўзросце 27 гадоў.

Мы ганарымся слаўнымі творцамі Беларусі, шчырымі патрыётамі!
Памятаем тых, хто ўнёс і ўносіць сёння важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!

Разам да вызваленьня Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!


Смотрите видео Акцыя ўшанаваньня Зямы Піваварава онлайн без регистрации, длительностью часов минут секунд в хорошем качестве. Это видео добавил пользователь #MenskRazam 10 Июнь 2024, не забудьте поделиться им ссылкой с друзьями и знакомыми, на нашем сайте его посмотрели 5 раз и оно понравилось lik людям.