Дэкан Гістарычнайга факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр КАХАНОЎСКІ – у праграме «Актуальны мікрафон» Дзмітрыя РУБАШНАГА і Алены ШВАЙКО.
У 10-х класах школ уводзіцца новы інтэграваны курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». Ён разлічаны дапамагчы дзецям зразумець, чаму адбываліся тыя ці іншыя падзеі і як яны былі звязаны. Падрыхтаваны і новы падручнік з такой жа назвай, з ім пазнаёмілі Прэзідэнта на Рэспубліканскім педсавеце. Наш госць – кіраўнік аўтарскага калектыву, які распрацоўваў гэты падручнік.
Даведаліся, з якой нагоды і як ствараўся падручнік, чаго не хапала ў педагагічных матэрыялах раней, як сёння час патрабуе знаёміць з гісторыяй Радзімы дзяцей і моладзь і чаму гэта важна, ці ўвайшлі ў новы курс вынікі расследавання Генеральнай пракуратурай крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа і нядаўнія спробы дзяржаўнага перавароту, як падаюцца гістарычныя сувязі ўсіх славян з краін-суседзяў, ці зменіцца праграма навучання вышэйшай школы і гістарычныя пытанні ў экзаменах...
Адказалі на пытанні радыёслухачоў і падпісчыкаў.
Смотрите видео 🔴Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай | Аляксандр Каханоўскі ў эфіры Беларускага радыё онлайн без регистрации, длительностью часов минут секунд в хорошем качестве. Это видео добавил пользователь Первый национальный канал Белорусского радио 01 Январь 1970, не забудьте поделиться им ссылкой с друзьями и знакомыми, на нашем сайте его посмотрели 55 раз и оно понравилось 1 людям.