Поўная рэжысёрская версія першага анімацыйнага фільма па гісторыі Беларусі "Будзьма беларусамі!" мае вышэйшую за папярэднія рэлізы якасць відэа і большы хранаметраж.
"Будзьма беларусамі!" - гэта першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з'яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту "БудзьмаTUT" культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і парталу TUT.BY.
Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб'яднаць такіх розных беларусаў.
Watch video ПОЎНАЯ ВЕРСІЯ фільма "Будзьма беларусамі!" online without registration, duration hours minute second in high quality. This video was added by user Ihar Sluchak 29 May 2011, don't forget to share it with your friends and acquaintances, it has been viewed on our site 73,185 once and liked it 1 thousand people.