Песняры роднай мовы і бацькаўшчыны

Published: 12 September 2021
on channel: WseWsem
3,060
41

Наш канал в социальных сетях: https://vk.com/wsewsem

Абаронцам працоўнага люду стаў паэт Францішак Багушэвіч, які жыў у 19 стагоддзі.
Дзяцінства яго прайшло сярод сялянскіх дзяцей. Скончыўшы ліцэй, ён працаваў абаронцам у судзе і заўсёды падтрымліваў просьбы сялян. Яны жылі вельмі цяжка і залежалі ад свайго пана, бо не мелі ўласнай зямлі. Сяляне абураліся. А Францішак спрабаваў абараніць іх чалавечую годнасць.
Францішак Багушэвіч у зборніку вершаў «Дудка беларуская» заклікаў беларускі народ
берагчы і шанаваць родную мову: «Братцы мілыя, дзеці зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую… „мужыцкай“ завуць, а завецца яна „беларускай“… Не пакідайце ж нашай мовы беларускай, каб не ўмёрлі!»
Гэтыя словы служаць для нас запаветам і сёння. Беларуская мова, як і руская, з’яўляецца дзяржаўнай у Рэспубліцы Беларусь.
У пачатку 20 стагоддзя моцна загучалі галасы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Паэты былі равеснікамі, бо
абодва нарадзіліся ў 1882 годзе. Янка Купала — у вёсцы Вязынка, а Якуб Колас — у вёсцы Акінчыцы, што на Міншчыне. Абодва любілі родны край, сваю Айчыну і мову, свой народ. У спадчыну нашчадкам яны пакінулі цудоўныя творы.
Як пранікнёна і ў той жа час проста гучаць словы Якуба Коласа:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!..
Горда і сцвярджальна прагучалі радкі Янкі Купалы:
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай…
Сёння мы па праве называем Янку Купалу і Якуба Коласа вялікімі песнярамі зямлі беларускай. У іх мы вучымся любіць родную мову і сваю Бацькаўшчыну.
Паэтычную спадчыну працягнуў у сваёй музычнай творчасці ў 20 стагоддзі народны артыст Беларусі Уладзімір Мулявін. Ён стварыў вельмі папулярны вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры». Пад яго рукой заўсёды быў томік вершаў Янкі Купалы, адкуль музыкант і ўзяў назву ансамбля. Стваральнік ансамбля спецыяльна вывучыў беларускую мову, каб лепш разумець беларускія народныя песні.
А слухачы, якія не ведалі беларускай мовы, набывалі ў кнігарнях беларуска-рускія слоўнікі. І гэта дзеля таго, каб перакласці радкі песень любімых «Песняроў». За сваю творчасць Уладзімір Мулявін быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Добрай традыцыяй у Рэспубліцы Беларусь стала святкаванне Дзён беларускага пісьменства. Яны праходзяць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Удзельнікі і госці свята могуць азнаёміцца з новымі кнігамі, сустрэцца з пісьменнікамі, паслухаць выступленні музыкантаў. І, канешне, гаспадары і госці святаў размаўляюць адно з адным па-беларуску.
Дасягненні беларусаў у развіцці культуры — гэта гістарычная спадчына. Яна выклікае павагу да нашай Радзімы ва ўсім свеце.

Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4 класа/ Паноў С. В., Тарасаў С. В.- Мн, 2018.- 166 с.
In video used content: Molitva. Copyrighted by: WMG
#Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет


Watch video Песняры роднай мовы і бацькаўшчыны online without registration, duration hours minute second in high quality. This video was added by user WseWsem 12 September 2021, don't forget to share it with your friends and acquaintances, it has been viewed on our site 3,060 once and liked it 41 people.